Знайсцi б дзе сiлау прыпынiцца...

***

Знайсці б дзе сілаў прыпыніцца,
Каб стрэсці пыл са кволых крылаў,
Раўняцца больш на аптымістаў
І верыць ім, што ўсё магчыма,

Ўцячы з дарэмных летуценняў,
Каб ўжо набыць сапраўдных мараў,
Каб бачыць свет ва ўсіх адценнях,
Знайсці ў жыцці мне свой напрамак,

Каб кінуцца ў віхор пачуццяў:
Каб плакаць ўволь, кахаць да болю,
Каб верыць ў цуд, смяяцца гучна
І дзіўнае шукаць, не ведаючы стомы…


Рецензии