Я ажываю

Я выжыву, уваскросшы зноў з попелу,
Сабраўшы з нічога рэштку той душы,
Якая ад слёз і гора зноў адужэла,
Калі на дапамогу ёй ніхто не паспяшыў.

Я ажываю, адчуваю, пакутую
І страх спаўзае ўніз да маіх ног,
Я ажываю, дыхаць іначай спрабую,
І няма больш нічога, што я б не змог.

Я забываю і не заўважаю
Пустых крыўдных слоў ні пра што.
Я ўсім прабачаю. таму што ведаю,
Ім ніколі не зразумець я хто.

(Хацько Максім 25.04.2015)


Рецензии