Пачуццi
Прымусіць ніяк нельга.
Ставіцца да некага выдатна,
Няшчасна раздзіраючы сябе самога.
Падмануць спрабуючы сэрца,
У хлусні папракаючы ўсіх,
За сабой зачыняючы дзверцы,
У пошуках непатрэбных уцех.
У пошуках таго чаго няма,
З ілюзіяй што павінна быць,
Верачы ў надзею гэту дарма,
Працягваючы няшчасна жыць.
Кругазварот кручэнняў жэстаў,
Заблытаўшыся на палове пуці,
Ты не расшыфруеш гэтых тэкстаў,
Бо тэксты гэтыя для душы.
І адчыняючы ўсё сурова,
Крыху набіраючы ход,
Набор эмоцый паступова
Дае душы кахання лёт.
Унікаючы кожнаю рысаю,
Ўпіваючыся ў сэрцы цеплынёй,
Шырачы сутнасць іншага,
Ты становішся сабой.
І знаходзячы разуменне,
З размаху працягваючы жыццё,
Жыццё без душы адны блуканні,
Жыццё без кахання не жыццё.
(Хацько Максім 23.04.2015)
Свидетельство о публикации №115043002517