Сусвет для нас

Лёт душы не вымерны фізічным аб'ёмам.
Ты не крычы, як добра пры ўзлёце на ўздыме.
Ты ціха, мірна раскажы свайму шчасцю
Як добра, што ўсё звялося да цябе з прыхільнасцю.
Нязмушана можна зірнуць у свет іншы,
Дзе без тугі і шкадавання мы ўсе забыўшы
Як круціцца наш маленечкі гурток,
Калі глядзелі ў вышыню праз боль і змрок.
Перадужаўшы гэты страх зараз,
Увесь свет, сусвет для нас!

(Хацько Максім 23.04.2015)


Рецензии