Новае спатканне
Яблынька старэнька,
І пытаю, як расла,
Ты мая, паненка.
Пражыла гадочак я
Ціха і спакойна,
Рада бачыць зноў цябе
На ўзыходзе сонца.
Шапацець табе ліствой,
Асыпаць дарамі,
Сустракацца кожны дзень,
Бачыцца з сябрамі.
Чуць вячысты гоман хвой,
Звон сталёвых косак,
Запрашаць на танец свой
Карагод бярозак.
Успамінай садочак ты,
І лужок ля хаткі,
Прыязджай заўжды сюды
На паклон, да маткі.
12.04.2015.
Свидетельство о публикации №115043010017