Мой Лёс

Мой Лёс! Прабач мяне,
Што за цябе не біўся,
Што жыў як у труне,
Што позна нарадзіўся.

Што змалку быў чужынцам
У родным асяроддзі,
Што не жадаў быць прынцам
У любым мне народзе.

Прабач! И дай мне сілы
Цябе ўшанаваць!

Каб з цёмнае магілы
Я раптам змог устаць
І за жыццё змагацца
Сваёю плённай працай,
І ўсіх да шчасця зваць.

Мой Лёс! Прабач мяне,
Што я жыву ў труне
І не магу змагацца,
Каб Чалавекам звацца...


Рецензии