Душы агеньчык

Калі ўжо сіл не мае
На ўсё махнуць рукой
Калі мяне даймае
Атрутлівы спакой

Іду ў натоўп ўлюдзі
Насуперач іду
Штурхаюся ў грудзі
Не збочваю хаду

Сваё шукаю выйсьце
Да лепшага жыцьця
Спрабую як калісьці
Адчуць у сябе дзіця

Дзіцячым пільным вокам
Знайсьці адзіны шлях
Алеж дзіця глыбока
Схавалася ў грудзях

Майго жыцця агеньчык
Ратуе ад таго
Каб жорскасьці каменьчык
Не загасіў яго


Рецензии