Жыцця зярняты

Людзi на зямлi- Жыцця зярняты.
На сваей ральлi будуюць хаты,
Побач сеюць жбожжа, i спрадвеку
Памагае Божа чалавеку...

Памагае многа,
Памагае мала...
Ці нажыў нічога,
Ці ўсяго навала -
Для ўсіх гаротных,
Для ўсіх смяротных
Ёсць адна дарога:
У зямлю, да Бога!

Сее Божа зерне,
У драўляных скрынях...
А жыццё рунее
Ў небе,у вышынях,
Дзе німа агіды,
Дзе німа зайздросьці,
Дзе ўсе краявіды
Толькі з прыгажосьці...

Сее Божа зерне,
А зярняткі ж людзі...

Як Жыццё паверне,
Так тое і будзе.


Рецензии