Дзень вясеннi...

   
    Дзень вясеннi, не дзiва,
  Доўгi,нiбыта год.
  Да змяркання садзiла
  Сёння ты агарод.
 
  Павячэраўшы, выйшла
  У сад крыху адпачыць,
  А ў садзе пад вiшняй
  Смех шчаслiвы гучыць...

  Ты ўспомнiла, мама,
  Маладыя гады,
  На спатканне таксама
  прыбягала сюды.

  Быў такi ж цiхi вечар,
  Дружна вiшня цвiла,
  Ды яшчэ весялейшай
  Яна ў цвеце была.

  Тонкi месяц прыгожа
  Праплываў над зямлёй,
  Рассыпаўся гарошак
  Па сукенцы тваёй.

  Паступова вас вечар
  Абдаваў халадком
  I юнак твае плечы
  Пакрываў пiнжаком.

  Водар кветак духмяны,
  Чары ласкавых слоў...
  -Позна ўжо мой каханы,
  Ужо пара мне дамоў.

  С плеч спаузае касынка-
  Дзьмухауцы у валасах...
  Крочыць мама- дзяўчынка-
  Вочы засцiць сляза.


Рецензии
Шчыры дзякуй вам,сонейка Волечка!Добры верш!Поспехау Вам у творчасці!Жыве Беларусь!

Владимир Гайдук   26.12.2016 13:16     Заявить о нарушении
Добры дзень, Уладзімір! Дзякую, хоць і з вялікім спазненнем!І Вам поспехаў!

Ольга Жогло   22.06.2017 16:20   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.