Чалавецтва у прагрэсе

Час у нас сёння такі,
Прагрэс на кожным шляху.
Дэвайс выдумаюць круты.
Бяры "хачу не хачу".

Малекулы пад мікраскопам.
Гаджэты ў кожнай руцэ.
Зоркі пад тэлескопам.
Інфармацыя ў галаве.

Адукаваныя ўсе сталі,
Ёсць адказ на любое пытанне.
Не важна, ведалі не ведалі,
Цяпер google наша ўменне.

Тэхналогіі ў нашым жыцці.
Робаты сярод людзей.
Людзі сталі вельмі капрызны.
У дробязях мільён дробязей.

Чалавецтва ў прагрэсе,
А дзе ж прагрэс дабра?
Душа таксама ў працэсе?
Мадэрнізуецца душа?

(Хацько Максім 22.04.2015)


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →