Маркучай
Еду я ў Маркучай,
Дзе Грыгорый Пушкін жыў
Над высокай кручай.
Тут Грыгорый, мілы сын,
Слыннага паэта,
Зберагаў бацькоўскі скарб
Для сябе і свету.
І з Міхайлаўскага ён,
Разам з любай жонкай,
Пераехаў у край азёр,
У Літву-старонку.
Па алеях і гаях
Ён гуляў з Варварай,
Любаваўся кожны раз,
Цешыўся э каханай.
Так прайшлі гады жыцця,
Неразлучнай пары,
Спачываюць тут яны,
На зямлі Варвары.
Сцерагуць іх сон, пакой
Дрэвы-веліканы,
І птушыны льецца спеў
З паднябеснай хмары.
Дзе блакіт ціхуткіх хваль
Нас красою цешыць,
А каплічка, крыжык той,
Нагадаюць вечнасць.
Тут знайшлі прытулак свой,
Верныя сабачкі,
Што служылі з году ў год,
Сагравалі ласкай.
Там усё дыхае цяплом,
І чароўнай казкай,
І любоўю да зямлі,
Да яе нашчадкаў.
Бо ў Вільні той куток,
Як святло дзіцяці,
Ты шануй яго заўжды,
Беражы, як маці.
24.03.2015.
Свидетельство о публикации №115041108312