Не тое накiраванне

Гэта не тое што пакаранне,
А ад лёсу бяскрыўдны прыкол.
Гэта не тое што б развітанне,
А пад сэрца пяшчотны ўкол.

Не паддаючыся душэўным разрывам,
Ціха хаваючыся ад сардэчнага болю.
Як бы не папусціцца любоўным парывам?
Як захаваць сучасную ролю?

Што вы гледзіце здзіўлена,
Спальваючы паглядам мяне?
Я паводжу сябе нязмушана,
А што вы робіце для сябе?

Зачынены ў нябачных клетках.
У неіснуючым свеце жывем.
Ахінуты віртуальнай сеткай.
Бескарысна на месцы ідзем.

Не заўважаючы свету абшару,
Не заўважаючы прасторы душы,
Мы не выходзім з трансу,
Залезшы ў глыбіні глушы.

Вазьміце не тое накіраванне!
Азірніцеся нарэшце на сябе!
Памяняйце сваё ўяўленне!
Ці таго ты чакаеш у сваім сне?!

(Хацько Максім 08.04.2015)


Рецензии