Адказ знайшоу
Код. Пстрычка. Куфар адкрыты.
Лёс апрануў як пальчаткі.
Назад ісці? Але шлях закрыты.
Адна дарога - у непазбежнасць,
Яна да вытоку быцця,
І адчуваеш прыналежнасць
Да таго, у чым праўда твая!
Пытанне - адказ! І стала ясна,
Цябе тут чакалі багата гадоў,
Ішоў сюды ты недарэмна.
І вось адказ знайшоў.
Ты стаў багацей і мудрэй,
Тваё багацце - усё ўнутры.
Душа і Розум, сэрца грэюць.
Усё мінулае з памяці сатры.
(Хацько Максім 02.04.2015)
Свидетельство о публикации №115040207133