Пара на волю

Расцякаюцца душы-рэкі,
Разліваецца акіян думак ды лёсу,
Загавораныя мы навекі,
Жывем у вечным пошуку сэнсу.

Задзяўбалі мазгі палітыкай
І застыглымі старымі догмамі,
Выюць гучна цэлымі днямі ныцікі,
Споры плавяцца старымі домнамі.

Прыняць нам дадзенае лёсам
І не наракаць - вось наша доля,
Спроб розных над сабою
Ты зрабіць шмат не паспеў у няволі.

Ты сам сябе акальцаваў,
Звыкся за столькі гадоў да болю,
І вось цябе нехта паклікаў:
"З клеткі - прэч, пара на волю..."

(Максім Хацько 29.03.2015)


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →