Мы усе непадобныя
Чапляемся паглядамі.
Як іскры ад полымя,
Узлятаем феерверкамі.
Нас мераюць уяўна
Дзіўнымі меркамі...
Але мы незвычайныя,
Мы ўсе непадобныя,
Падобныя звычкамі,
Але з рознымі ножнамі...
Як лініі лёсаў
На возеры воплескамі.
І ветрам, падхоплены
Попел свяцілішча,
Адкрые ўсе насцеж
Дзверы сховішча...
І таемныя знакі
Зліюцца ўзорамі,
І Праўда факелам
Блісне над позіркамі...
Аракула з гор
Ахіне азарэнне,
Наступіць у розумах
На хвіліну прасвятленне...
(Хацько Максім 28.03.2015)
Свидетельство о публикации №115040207074