Пра iнтэрнэтны вiртуал

Не ведаю, як каханне знаходзіць
Шчыліну ў віры душы,
Упарта ўздоўж абрыву ходзіць,
Глядзіць, як гнуцца кусты.

Баімся мы ўсё на свеце,
Агалоскі, асуджэння, амаль сябе,
Даўно мы выраслі, ня дзеці,
А ўсё спасылаемся на "але".

Шчаслівым можна быць у рэале,
Бо ў ім мы любім і жывем,
А ў інтэрнэтным віртуале
Мы пустату толькі знойдзем ...

(Хацько Максім 27.03.2015)


Рецензии