У халоднай майстэрнi
дзе воблака дыму,
жаданую госцю
ты больш не абдымеш
i больш не пасадзiш
яе ля камiна
насупраць няскончанай
сцiплай карцiны.
Палiтрамi фарбаў
мальберт не ўсмiхнецца,
гарачая кава
на дол не пральецца,
i жартаў не будзе
больш шчырых i простых-
палохаюць людзi
каханне ўзростам.
Нашы рэдкiя спатканнi...
За пачУццем не паспець!
Не саромейся кахання,
Не палохайся гарэць!
Хiба многа познiм кветкам
Трэба сонца i вады?-
Так i нам, каб толькi зрэдку
Забывацца пра гады,
Толькi б ведаць, толькi б верыць,
Што паклiчаш, пазавеш,
Што заўжды адчынiш дзьверы,
Новы выслухаеш верш,
Што барвовы лiст на клёне
Не забудзешся сарваць,
Каб падкiнуць у агонь мне-
Я хачу яшчэ кахаць!
Свидетельство о публикации №115040210585
Толькі будзьце, калі ласка, асцярожны! Каханне— пакутная рэч, балючая.
Хай у Вас будзе ўсё добра!
Лаззаро 04.04.2015 14:41 Заявить о нарушении
Ольга Жогло 05.04.2015 22:19 Заявить о нарушении