На могилках

На могілках.

Вясновая дрымота
І авітаміноз.
Тваіх вачэй пяшчота
Кранае, аж да слёз...
Жаўціць мімоза сонцам,
Падснежнікаў - блакіт,
І сум вачэй бясконца
Сярод магільных пліт…

Чаму згасаюць зоры?
Знікае бляск вачэй?
Бо нельга жыць у каморы
Душа жыве вышэй...
Але чаму балюча
Усё гэта назіраць?
Вадзіцаю гаючай
Палошчуць слёзы гаць.

Тут вечнасці пачатак
Закручаны ў клубок,
І дзверы ў гэту хату
Затульвае вянок...
І словы з эпітафій,
Як памяць, на гады,
І вочы з фатаграфій,
На помніках бяды…

Фото интернет.


Рецензии