Народжаныя вольнымi

Народжаныя вольнымі,
Мы лёгкія і чыстыя!
Становімся залежнымі
Ад прынцыпаў і ісцін мы.

І думаем шаблонамі,
А ў галаве параграфы!
Нейкімі законамі
І правіламі рознымі.

Ва ўсім абмежаваныя
Падыходамі і сэнсамі.
Так будзьце ж вольнымі!
Вольнымі ад думкі Вы!

Якія ж мы бедныя!
Якія нязграбныя!
Нам холадна! Нам ветрана!
Мы сустрэнемся і скардзімся,
Што недзе не прывіталі,
А недзе нас не даруюць
Мы чакаем, што нам абавязаны!
Але, хто? Навошта? Скажыце мне!
Чаму нас шкадуюць?
І ходзіш ты прывязаны
Вакол слупа на прывязі.
Хочаце, каб сказалі Вам,
Што зрабіць Вы абавязаны?

(Хацько Максім 19.03.2015)


Рецензии