Верабъёу сямейка
На кусту ракіты вераб’і гуляюць.
Ціўкаюць,скубуцца,ці балду ганяюць
І купацца ў лужы зноў не забываюць.
Але неяк смешна стала мне адразу-
І было ўсё гэта нібы па заказу...
Гэтак захапляе, што прыемна воку,
А яны гамоняць,падлятаюць збоку,
І мне так прыемна гэтая сустрэча,
Зычнае штурхоцце мне кранае сэрца!
Свидетельство о публикации №115031906402