Коцiкi
Ручаём заспявала вясна.
Хтосьці думкай завёў тыя ходзікі,
Каб яна зелянела, расла.
Яшчэ снег зіхаціць на праталінах,
А вясна ўжо гукае здалёк,
І махае хусцінаю мамінай,
Каб не згігуў надзей вугалёк.
Наламаю галіначак коцікаў,
Пах вясны маме ў дом прынясу --
Хай пагрэюць у хаце жывоцікі,
І ў акне заспяваюць вясну.
1979
Свидетельство о публикации №115031904349