Чорны бусел. Белая варона
Недарэка — дзіўны чалавек.
Ад народзін — з меткаю — да скону:
"Асцярожна! Іншы! Імярэк!"
Не "арол" — птах "рэшкі" па-за зграяй.
Не такі, як большасць, як усе.
Бо як дурань, "глузду" патурае —
"наягнячыць" вершаў — і "пасе".
Ды не цяміць — хто яго "пасевы"
будзе жаць — і хлебам спажываць?
Лепш "кульнуў" бы зёлак для сугрэву
і — пад коўдру тёплую — паспаць.
Ён жа, цюха, мажа па палотнах.
А нашто? Скажыце, для чаго?
Дзе ён знойдзе гэтулькі ахвотных,
каб куплялі "пэцканне" яго?
Нешта піша. Нешта напявае.
Штосьці сам сабе бурчыць пад нос.
Піяніна крышку адкрывае.
Да сур'ёзнай справы не дарос?
Назбіраў бы лепей тачку грошай —
і ката б на "тачцы" пакатаў.
Ці купіў бы жонцы ў кухню "Бошаў",
а дзятву б звазіў на Кракатаў.
Нехта ў Канах піва папівае,
абышоўшы ў нечым іншы "людзь".
Гэты ж кветкі нават не зрывае —
бо шкадуе — звянуць і памруць...
Чорны бусел.
Белая варона.
Так завуць "інакшага" — таго,
хто не спіць,
у зоркі улюблёны...
і яны —
да раніцы —
яго.
Свидетельство о публикации №115031901067
Елена Соколова 4 29.03.2015 20:51 Заявить о нарушении
Перечитываю теперь заново, и вижу не то, как написано, а то, о чём... И Вы знаете?— Мне это решительно не понравилось!))))
Кажется, начинаю понимать, о чём и как надо писать.))))
Спасибо, взгляд со стороны— бесценная вещь!
Лаззаро 30.03.2015 15:16 Заявить о нарушении
Елена Соколова 4 30.03.2015 20:53 Заявить о нарушении