Што такое каханне
гэта слабасць, інстынкт ды падман.
Гэта нават, напэўна, тупасць
і памылак вялікі акіян.
Што такое каханне - гэта смеласць
адкрыта прызнацца сабе,
што вось так самому захацелася,
і на самой справе да лямпачкі ўсе.
Што такое каханне - гэта камень
Ты на ім ці ён на табе
І ты альбо ў чароўным храме,
альбо з цяжарам тонеш на дне.
(Хацько Максім 10.03.2015)
Свидетельство о публикации №115031705043