Пакайся

Пакайся і дапаможа цуд.
Ты - блазан маляваны, сярод Іуд!
Ня надакучыла жыццё-гульня?
Пара са сцэны, сябар, пара!

Не чакай, калі возьме ў кучу
І кіне на падлогу, нібы анучу,
Запэцкае там усяго ў гразі,
І скажа:«Воз свой сам вязі!»

Не заманіся ж яшчэ наракаць,
Ты пекла тут павінен выпрабаваць,
І полымя гэтага жудаснага агню
Пакарае смерцю за тваю гульню...

Мне пляваць на суд ўбогіх,
Звычайных, хлуслівых і двухногіх,
Прытворства маскі начапілі,
Лішніх з круга выбілі ды забілі..
Але вынес Пілат прысуд,
Мяне укрыжавалі сярод Іуд!

(Хацько Максім 11.03.2015)


Рецензии