Родны падворак

Я ступіла на парог
Роднага падворка.
Што  такое?
Цішыня.
Не чуваць нікога.

Дзе  вы, любыя  мае,
Татка  і  матуля,
Я стаю, гукаю вам,
А ў адказ - нічога.

Не пабачу болей вас,
На двары, на гэтым,
Вы заснулі на вякі
Пад сасной вялікай.

Тут знайшлі спачынак свой
Многія вяскоўцы.
Атуліла ўсіх зямля,
Цёплай, мяккай коўдрай.

Успамінаю дарагіх,
Блізкіх мне суседзяў,
Што жылі, кахалі тут,
Нараджалі дзетак.

Зараз  ціха  ля  акна
Шапаціць  лістота,
Грушкі,  ялынькі  даўно
Стаяць адзінока.

І бягу я кожны раз
На спатканне з вамі,
Вось і сцежачка  мая,
І знаёмы ганак.

Помні, дружа, карані
На сваёй   зямельцы,
І ляці  ў  бацькоўскі  кут
З радасцю ў сэрцы.

Вёска, мілая мая,
Спеўная старонка,
Ты жыві, квітней заўжды,
Як праменьчык сонца.

07.03.2015


Рецензии