Стаю наузбоч я у задуменнi
Гляджу на плынь маёй ракі,
І бачу, як у захапленні,
Сядзяць маўкліва рыбакі.
Вакол густая зеляніна,
Мясцін прыгожых вельмі шмат,
Як у люстэрачка дзяўчына,
Глядзяць у рэчку вокны хат.
Цвіце ў затоцы і гарлачык,
Гудуць старанна камары,
Плыве чародка дзікіх качак,
Лунаюць птушкі ў гары.
Стаю наўзбоч я тут наўмысна,
Гляджу на веліч берагоў,
Вада да кропелькі празрыста,
І пахне водарам лугоў.
Рака, шырокае раздолле,
Цячэш ты з колішніх даўнін,
І плынь бясконца і павольна
Нясе ваду ў далячынь.
Свидетельство о публикации №115030311160
Успехов Вам, здоровья и вдохновения! С уважением Сергей
Сергей Курочкин 3 29.03.2019 15:06 Заявить о нарушении
Владимир Михайлович Крюков 30.03.2019 06:14 Заявить о нарушении