Вясновая пара
Чакаю з радасцю прыходу,
І сустракаю, як сястру,
У абдымках ранішняга сонца
Яна дае нам шмат надзей,
І спадзяванняў на сустрэчы,
І цешыць радасцю душу,
І сагравае нашы сэрцы.
Рабiнкi, вербы, лiпкi, клены
Загаманілі весялей,
Цяплей на сэрцах стала людзям,
І лагадней ім, і мілей.
Птушыны шчэбет абудзіўся,
Вітае ён прыход вясны.
Званочак срэбны закружыўся,
У паднябессі веснавым.
Пралескі вылезлі з-пад снегу,
Жартуюць з ветрыкам яны.
Бярозкі глянулі ў неба,
Паклоны шлюць усёй зямлі.
12.04.2014
Свидетельство о публикации №115030106217