Пакiдаю Закарпацце...
Мільгаюць мілыя палеткі,
І еду я дамоў з вандроўкі,
У край азёр, блакіту, сонца.
Сяджу, гляджу сабе ў акенца,
Дзе сінява нябёс гуляе,
І думкі-мроі ахінаюць,
І Закарпацце ўспамінаюць.
Дзе вадаспадаў горны плёскат,
Дзе сховы вінныя падвалаў,
Дзе замкі ўвысь узнеслі вежы,
І дзе гісторыя жывая.
Дзе люд прыгожы, працавіты,
Даволі мудры, самавіты.
Дзе патанае сад ў кветках,
Птушыны спеў усіх вітае,
Дзе вінаград расплюшчыў вочкі,
І дзе спавіў хаціны гарна.
25.08.1013
Свидетельство о публикации №115030105979