Мой маладзiк
узыйдзе порсткай поўняй
і праплыве,
бы човен, над зямлёй.
Камусьці здасца
вобраз той Пагоняй,
а іншым
ён уявіцца ганнёй.
Мой Млечны шлях
вядзе з вараг у грэкі.
Мой кожны крок
ляжыць праз Беларусь,
дзе сэрца скарб --
лясы, азёры, рэкі...
Яны тугу з сабою забяруць.
1989
Свидетельство о публикации №115022604085