Такое тонкое...

Такое тонкае - не адмаліць,
І светлаю не выкупіць дарогай.
Як пра дзіця распавядаю Богу,
Што ён ўва мне і плача, і баліць,
Што тут яго і не павінна быць,
Што стражнікам стаіць каля парога
Мой грэх.
                І столькі шчасця
                у грудзях,
Што лёгка перакуліцца ладдзя.
Так, Госпадзі, даруй мне, не пакінь!..
Я праз яго знайду Цябе! Амінь.

1. 20-14


Рецензии
Прачытала некалькі Вашых вершаў і зразумела, што адкрыла для сябе новае імя ў беларускай паэзіі. Глыбокі змест, сучасны стыль, моцная энергетыка. Далейшых Вам поспехаў!

Светлана Агеевец   22.04.2015 09:15     Заявить о нарушении
Дзякуй!Вельмi прыемна!)

З Павагай,

Анастасия Котюргина   22.04.2015 09:20   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.