Салдату Перамоги
Куточак родны, дарагі,
Багаты на падзеі.
Прайшла віхура тут вайны,
Пакінуўшы траншэі.
Спіць на чужой зямлі даўно,
Мой слаўны дзядзька Міша,
А на пагосце, у Міры,
Знайшоў спачын свой Саша.
Я буду помніць кожны раз
Расказы свайго таты,
Бо шмат ён зведаў на вайне
Агню, бяды і страты.
Прачнуўся травень на дварэ,
Шапоча сваім лісцем,
А мне балюча на душы,
Самотна і на сэрцы.
І зараз ціха я іду
Да Вечнага салдата,
Сказаць яму пра ўсё хачу,
І нагадаць пра Свята.
І шэптам гутарку вяду
Пра родную хаціну,
Пра Беларусь, сваю зямлю,
Пра мілую Айчыну.
Ты спачываеш шмат гадоў
Пад гоман хвой і соснаў,
А птушкі шлюць зямны паклон,
Байцу і пераможцу.
30.04.2015
Свидетельство о публикации №115022206960