Поют под окнами...

Пяюць пад вокнамі аўтамабілі...
"Пра што-пра што?" -
пранізліва ліхтар шапоча.
Неспакоем запалілі
Вы
увесь гэты
"пад-зоркамі" прастор
падзораных,
сівых і сіратлівых
аблокаў!
Іх мне ноччу сцерагчы,
і працаю сізіфавай
уначы
да свята пацалункаў дакранацца,
свой несці крыж,
і да сябе вяртацца
адзінаю, бо не сказаць "адной"!
Пяюць аўтамабілі.
За сцяной
крышаць маўчанне звадкамі  суседзі.
Вы шэпчаце:"Нікуды не паедзем"...
Ды й проста паўза, кропка і прагал.
І слухаўкай мяне пацалаваў
так памяркоўна,
так па-беларуску,
што я баюся, разамкнуўшы вусны,
апошнюю пяшчоту падзяліць.
Бо Вы мяне ніколі не любілі!
Спявалі праз жыццё  аўтамабілі
і вусцішна маўчалі салаўі!
І рыфмаю сцюдзёнаю "любві":
Вы мне шапталі гаманою/цішшу
у самую душу "Я ненавіджу,
Цябе, мая непрошаная Таць,
Так, як астатнім дадзена кахаць!"

9.5.20-14 - 21.2.20-15


Рецензии
Так непаўторна- прыемна было гасцяваць на Вашай старонцы! ГАЛОЎНАЕ- УТУЛЬНА, па- беларуску. Кахання,дабрабыту і натхнення Вам. Рада знаёмству. З павагай Ірына.

Ирина Косенкова   29.04.2015 21:55     Заявить о нарушении
Дзякуй))
I мне прыемна!) Вельмi)
Здароўя!) Кахання!) Усяго самага светлага!)

З-павагай,

Анастасия Котюргина   29.04.2015 22:00   Заявить о нарушении