Ёсць у кожнага блiзкi i родны куток...

Ёсць  у  кожнага  блізкі  і  родны  куток,
Што  калыша  і  будзіць  твае  ўспаміны.
Гэта  сонечны  промень  над  жытняй  раллёй,
І  ў  блакітных  аблоках
Палосачка   неба.

Лісцік  бэзу  прывеціць  заўсёды  цябе,
Абагрэе  салоўка  сваім  шчабятаннем
Нагадае  оцяжынка  пра  крокі  твае,
Ад  рачулкі  Уша  да  Ярэміч  у  школу.

На  бацькоўскім  падворку
І дыхаць  лягчэй,
І  вадзіцы  сцюдзёнай
Папіць-асалода.
Там  прытуліць, аблашчыць,
Зямелька  цябе,
Прывітае  з  любоўю,
Як  роднага  сына.

Бо  яна, як  матуля,
Карміла  цябе,
Апранала, паіла
Цудоўным  напоем.

Прыязджай  ты  часцей,
Да  сябе, на  парог,
Прыгадай  дарагія
Маленства  часіны.
Пакланіся  бацькам,
І  зямельцы  сваёй,
Што  адкрыла  табе
Таямніцы  Айчыны.

25.07.2013


Рецензии