Вiленскiя успамiны
Старажытна Вільня,
Узяла душу ў палон,
Захапіла сэрца
Я хадзіла па старых,
Вулачках, завулках,
І прыгадвала радкі
Песняра Якуба.
Як блукаў яго герой
Антось-дзядзька мілы-
Грукатаў абцасам ён,
Колькі было сілы!
Як дзівіўся ў Вільні ён,
Зборышчу народу,
Бо ніколі тут не быў,
Ад самага роду.
У скляпеннях і мурах
Дажываў дзянёчкі,
Усім вядомы публіцыст,
Кастусь Каліноўскі.
Кіраваў паўстаннем ён
За свабоду, веру.
Свае гнеўныя радкі,
Выклаў на паперу.
Караткевіч не забыў
Пра яго вялікасць,
І ўславіў вобраз той
На старонках кнігі.
Працавалі ў свой час
Колас і Купала.
І Максім Гарэцкі жыў,
І пісаў нямала.
Тут пакінуў пэўны след,
І Адам Міцкевіч,
Што чароўна так апеў
Свіцязянскі бераг
У баладах,у сваіх
Уславіў ён русалак,
Прыгажосць зямелькі той,
Непаўторнасць краю.
Не вярнуўся болей ён,
У старую Вільню,
Развітаўся назаўжды,
З’ехаў на чужыну
Тут гісторыя жыве
У куточку кожным,
Шмат пабачыла яна
За свае стагоддзі.
Помніць крокі друкара,
Мудрага Скарыны,
I цяпло яго рукі
Над выданнем кнігі.
Колькі храмаў!
Божа мой!
Замірае сэрца.
Моўчкі слухаеш званы.
Думаеш пра вечнасць.
Ты спыніся, чалавек,
Памаўчы хвілінку.
Браму Вострую пабач,
І схіліся нізка.
Бо захоўвае яна
Цудную святыню,
Што стагоддзі ўсім дае
Дабрыню і сілу.
Агляніся, кожны з нас,
На жыццё, дарогу,
І знайдзі ў душы сваёй,
Месца і для Бога.
07.01.2015
Свидетельство о публикации №115021808769