На зямлю Купалы

Расхінула   крылы  мне
Старажытна Вільня.
Запрасіла  да  сябе
На  паклон  прыветна.

Шчыра  дзякую  зямлі,
За  гасціннасць,  ветласць,
І вітаю, вас сябры,
Ад  душы  сардэчна.

Будзем  рады  бачыць  Вас
На  зямлі  Купалы,
Па  якой,вядома  ўсім,
Ходзіць  дзед  з   гуслямі.

Узяць  у  рукі  каласок,
Пашукаць  зярнятка,
І  паслухаць  галасок,
Песняроў  выдатных.

Знайсці  ў  жыце  васілёк,
Кветачку  Максіма,
І  ўплесці  ў”Вянок”,
З  друкарні  Марціна.

Беларуская  зямля,
Чуйна  да  музыкаў,
І  народ  у  нас  жыве,
Дужа  працавіты..

Расчыняе  дзверы  вам,
Беларусь  старонка,
Запрашае  ў   край  азёр,
Пасядзець  пад   сонцам.

Захавае  тут  ад  бед,
Абраз  Маці  Божай,
Які  ззяе  шмат  вякоў,
На зямельцы  нашай.

Дзе  Жыровіцкі  струмень,
Срэбрам  б’е  з  крыніцы,
І  дае   ён  моцы  ўсім,
Сагравае  сэрцы.

А   яшчэ  я  зычу  Вам
Моцнага  здароўя,
І спагады  ў  душы,
Да  людзей  і  Бога.

22.12.2014


Рецензии