I лячу на крылах...

І   лячу  на  крылах,
У  край  свайго  дзяцінства,
Каб  спаткаць,  прывеціць
Рэчачку  Ушу.
І  пабачыць  хатку,
Хатку  ля  дарогі,
Прывітаць  калыску,
Родную  маю.

Многім  пакаленням
Ты  давала  сілу,
Сагравала  ласкай,
Песціла  цяплом.
А  цяпер  ты  сумна
Праціраеш  вочкі,
І  глядзіш   журботна
Проста  ўдалячынь

Колькі   Бог  адмераў
Жыць  на  гэтым   свеце,
Буду  помніць  выспы
Жоўтага  пяску,
І  любіць  сцяжннку
Босага  маленства,
Дзе  з  гнязда  ў  вырай,
Вылецела  я.

10.03.2014


Рецензии