Што такое? -на беларускай мове-

Што такое шчасце? Можа, гэта неба?
Можа, гэта зоркі, і дастаць іх трэба?

Што такое шчасце? Можа, гэта сэрца,
Што з табою разам у целе тваім б’ецца?

Што такое шчасце? Можа, гэта спевы-
Ласкі і пяшчоты добрыя пасевы?

Што такое шчасце? Можа, гэта вочы,
З клопатам глядзяць што на цябе ўночы?

Што такое шчасце? У выглядзе ўсмешкі,
Ці галінкі дрэва, дзе вісяць арэшкі -

Прыйдзе да нас розным, гэта наша шчасце…
Толькі яго побач вы з сабой заўважце.


Рецензии
Цёпленькае шчасце вы мацней трымайце,
водарам кахання жЫцце напітайце)))

З усмешкамі - ЕЖ

Елена Жур   18.02.2015 19:34     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй :)Прыемна :)

Дарья Кашинская   21.02.2015 03:28   Заявить о нарушении