Iндык

   Ай балды-балды-балды!
   Ты чаго ідзеш сюды!?
   Я галоўны ў двары,
   Што ты мне ні гавары!

   Распушчу свой веер-хвост,
   Затрасу чарвячны нос,
   Крылы у бокі расхіну
   І нагамі тупану,
 
   Пер,е дыбам падыму -
   Страшна нават самаму,
   І надзьмуся вельмі важна.
   Я індык! Баец адважны!

   Найважней мяне няма!
   Я кажу вам нездарма!


Рецензии
Вось так... Харахорыўся-харахорыўся індык ды ў суп трапіў.

Светлана Чарная 2   29.09.2017 14:17     Заявить о нарушении
Ну, што што, а казырыцца индык заусёды быу мастак! З дзяцiнства памятаю яго важную постаць пасярод двара.

Людмила Брановская   03.10.2017 13:07   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.