Пра даляр i пятак
I месяц так глядзiць на ўсiх на нас…
Чаму ж адным – няшчасцi на планеце,
Другiм жывецца добра пэўны час?
Скажыце, ад чаго наш лёс залежыць?
Ад грошай? У Амерыцы-то так…
Яна ва ўсiх краiнах лёс бянтэжыць,
Даляр на усё ўплывае… А пятак?
Нiчога ён цяпер ужо не значыць,
Не значаць меркаваннi тых краiн,
Малымi што завуцца… Дзецi плачуць,
Шукаючы бацькоў сярод руiн.
Праслухваюць размовы, i тэрору
Дае той ЦРУ зялёны шлях, –
Ад бомбаў гiнуць людзi i ад мору:
Даляр усiм кiруе пэўны час.
Аднолькава ўсiм свецiць сонца ў свеце,
I месяц так глядзiць на ўсiх на нас…
О, Божа, разбярыся ты нарэшце,
Зрабi шчаслiвым лёс народных мас!
Няхай не будзе войнаў на планеце,
Краiнам - развівацца і квітнець,
Няхай нiколi не бядуюць дзецi,
I дабрабыт народаў хай расце.
Люты 2014
Свидетельство о публикации №115021508654
С удовольствием расшифровывала.
С неизменными: уважением и теплом. Инна.
Иннайя 02.03.2015 15:05 Заявить о нарушении
Галина Харитоненко Анкута 02.03.2015 16:32 Заявить о нарушении
Иннайя 02.03.2015 19:28 Заявить о нарушении