Прысвячаю сваiм землякам

Вёска  мілая  мая,
Роднае  Зарэчча.
Гожы  кут  маіх  бацькоў,
Дзе  знайсці  ў  свеце?

Тут  жылі  мае  сябры,
Лёдзя,  Жора,  Міша
З  імі  пасвіла  свіней,
І  гуляла  ў  “ мышы”.

А  лапта  была  гульня-
Пазайздросціць  кожны,
Толькі  рэчачка  Уша
Ведае  і  помніць

Роднай  рэчкі  берагі
Вабяць  і  дагэтуль,
Акунуцца-шчаоце  ў  ёй-
Лепшае  на  свеце.

Хай  бяжыць,  шуміць  яна
У  абдымку  з  Нёмнам,
Мы  ж  заўжды, сябры  яе,
Пашануем  толькі.

Хутка  вецер  прашумеў
Над  маёю  вёскай,
Блізкім,  родным,  дарагім
Кланяюся  нізка.

Спяць  даўно  ў  сырой  зямлі,
Мае  мама,  тата,
Дый  другія  землякі
Спачываюць  разам.

Вечна  ў  памяці  маёй
Цёця  Зіна,  Маня,
Ды  яшчэ  прыйшлі  да  іх
Вацік, Віця,  Валя

Мама,  любая  мая,
Дзе  знайсці  такую?
Спраўна  бегала  яна
На  работу  ў  поле.

Уставала  ледзь  да  дня
Ды  пякла  аладкі,
Каб  усіх  нас  накарміць
Смачна  і  багата.

Колькі  ведала  яна
Вершаў  і  легендаў,
Зараз  сэрца  зашчыміць,
Успомніўшы  пра  гэта.

Помніць  буду  я  да  скон,
Свайго  татку  Сашу,
Многа  зведаў  на  вяку
Ён  бяды  і  страху.

Баявы  быў  чалавек,
Ранены, кантужан.
Часта  бачыў  ён  у  сне
Франтавыя  будні.

Як  любіў  ён  сустракаць
Мяне  ля  парога,
Доўга  цешыўся  затым,
Як  дзіцятка  тое.

Не  падняць  маіх  бацькоў,
Не  пачуць  іх  голас.
Вечна  буду  згадваць  іх,
І  прасіць  пакою.

Многа  сцежак  парасло
За  вёсны  і  зімы,
Ды  жывуць  яшчэ  людцы
У  Зарэччы  мілым.

Дзядзька  Віця, гарманіст,
Весялун  адметны,
З  ім  у  пляс  пайсці  гатоў,
Малады,  старэйшы.

Цёця  Фэля-працалюб,
Мае  розум  добры.
Цэлы  дзень  карпіць  яна
На  сваім  падворку.

А  яшчэ  жывуць  у  нас
Гарны  рыбаловы.
Маюць  хатку  ля  ракі,
Гарод  адмысловы.

Не  дае  спаць  шчупакам
Пенкная  Валюша,
Ды і Саша не  ў  баку,
У  лодцы  ён,  на  кручы.

Любіць  рыбку  палавіць
Лёнік,  а  з  ім  Янак.
І  хутчэй  імчаць  яны
Да  ракі  каханай.

Бо  чаруе  ўсіх  яна
Срэбнаю  вадою,
Песціць,  лашчыць  рыбака
Вабнаю  красою.

Асыпае  ўсіх  яна
Хвалямі  сваімі,
І  дае  багацця  ўсім,
Дабрыні  і  сілы.

Так  і  вось  жывуць  мае,
Слаўныя  вяскоўцы,
Я  жадаю  шчасця  вам,
Моцнага  здароўя.

12.08.2012


Рецензии