Зямля бацькоуская

Зямля  бацькоўская!
Зямля  любімая!
Дажджом  абмытая,
Слязой  палітая.

Навечна  ў  памяці
Твае  сцяжыначкі,
Палеткі  росныя,
Рачулкі  мілыя.

Люблю  цябе,  зямля,
Мая  карміцелька,
За  ціхі  спеў  лясны,
Павевы  ветрыку,
І  каласкі  твае,
Зярняткам  спелыя.

Зямелька   родная,
Навек  адданая,
Прымі  ж  і  ты  мае
Паклоны  шчырыя

03.04.2013


Рецензии