Палеткi родныя мае...
Палі, лясы, дубравы.
І сцежкі росныя ў траве,
І птушак спеў ласкавы.
Барочак бачу я ў сне,
Які раскажа многа,
Бо шмат ён зведаў на вяку
І радасці, і гора.
Кашлаты лес служыў у вайну
Прытулкам партызанам,
А ў мірны час карміў людзей
Смачнейшымі дарамі.
Жыві, квітней,лясок ты мой!
Як колас на зямельцы.
Я зберагу любоў тваю
Навекі ў сваім сэрцы.
14.11.2012
Свидетельство о публикации №115021510429