Спяшайся рабiць чалавеку дабро...

Спяшайся  рабіць  чалавеку  дабро,
І  словам  сагрэй, калі  трэба, яго.
Бо  ласка  людская  ратуе  жыццё,
А  злоба  і  гнеў  разбураюць  яго.


Настаўнікам  мудрым  быў  голас  зямлі,
За  руку  вялі  мяне  ў  свет і  бацькі.
Вучылі  быць  шчырай,
Прыстойнай  заўжды,
Цаніць  міласэрнасць, спагаду  душы.


Хачу  я  вам  выказаць
Нізкі паклон,
І  лепшыя словы  падзякі.
Хай  будзе  зямелька
Навечна  ў вас,
Прытулкам  утульным  у  хаце.


10.01.2014


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →