Зноу спаткалася з табой...
Яблынька старэнька,
Прывітала я цябе,
І душой, і сэрцам.
І спытала, як жыла,
Слаўная сяброўка?
Надакучыла зіма
Відаць, вельмі моцна.
Усміхнулася яна
Сваім пышным голлем.
Прычакала я вясну
Адказала-зноўку.
Прыязджай, не забывай,
Сваю ты хацінку.
Пакланіся да зямлі,
Пацалуй травінку.
У садочак загляні
На світанні ўранку,
І галінку абдымі,
Успомні сябе змалку.
Як крывінку прыласкай,
Пашкадуй сардэчна,
І аддзячыць сад табе,
Цёпла і душэўна.
10.05.2014
Свидетельство о публикации №115021510272