Ода яблыньцы

Каралева  ты  мая!
Яблынька  старая.
Колькі  ты  даеш  дабра,
Я  пра  гэта  знаю

Падбіраю  кожны  раз
Пад  магутным  веццем,
Жаўтабокія  дары,
Лепшыя  на  свеце.

Шмат  гадоў  жыве  мая,
Яблынька  старэнька.
Помніць многае  яна
Са  свайго  маленства.

Як  лілеялі  яе
Рана  ў  дзяцінстве,
Прыхарошвала  яна
Кветкамі  галінкі.

Адплаціла  яна  нам
Шчыраю падзякай.
Хай  красуе  многа  лет
У садочку  нашым.

12.07.2013


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →