Родная хацiнка

Прывітала я цябе,
Родная хацінка,
Дзе ты песціла мяне
Рана ў дзяйінстве.

Выпраўляла мяне ў свет
Набірацца моцы,
І вяртацца да зямлі,
Да сваіх вытокаў.

Успамінаю часта я
Рукі свайго таты,
Які вёў мяне ў свет
Па зямельцы нашай.


Ён вучыў мяне любіць
Прыгажосць сусвету,
І цаніць людскі набыт,
Верыць чалавеку.


Не сустрэну болей я
Татку на падворку,
Не пачую галасок,
Такі блізкі, родны.

Мае слаўныя бацькі,
Тата і матуля,
Шмат вы зведалі ў жыцці
І нястач, і гора.
    
Хай атуліць вас зямля
Мяккаю прасцінкай,
А салоўка запяе
Тоненькай націнкай.

21.04.2014


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →