зимой

Зімою калі-небудзь. Уночы. Мяне растраляюць. Моўчкі.
Нічога не зменіцца і будуць ранкі.
Пачнуць дзяцей пужаць партрэтамі партызанкі
Свайго сумлення.
*
Я больш  не мела,
Чым кроў тых ценяў на целе белым
Зямнога снега.
Ад смерці ўночы,
Так цяжка збегчы, бо ўжо не збочыць.
Як сёння бачна скрозь сны і зоры,
што стрэляць горам.
Той навальніцай, якой жахліва ў ва мне спазніцца.
*
І дрэвы ўпадуць, тут дрэвам – вольніца.
Лес старажытны занепакоіцца.
Мне будзе мроіцца зімовым вечарам свет растраляны мой
Табе прысвечаны. Табой засведчаны, тобой пакінуты.
Знайдзі  жывой мяне
у сумным фільме тым.
Пад светлай поўняю, бы смерць старанаю,
Безабаронную сам растраляй меня.
20-13


Рецензии