жанчына...

А жанчына нясе пацалунак
На адвыклых ад шчасця вуснах.
Непрадбачаны падарунак -
Гэты водар жыцця спакусны.
На шчацэ заірдзеецца дотык,
Толькі лепшага шчасця не мае:
Ёсць каханне, што носяць ўпотай,
Ёсць каханне, якім трымаюць…
Ёсць каханне і больш не трэба
Аніякай глыбокай плыні…
Ёсць каханне, а значыць неба
Усміхаецца ўслед жанчыне…

20-10


Рецензии
Прыгожыя вершы пра каханне, мне вельмі спадабалася)

Никита Путятин   14.06.2023 10:53     Заявить о нарушении
Дзякуй, Нікіта! Вельмі прыемна!

Анастасия Котюргина   15.06.2023 08:47   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.