Так бясконца марская роунядзь,

Перевод песни группы Ария.

Так бясконца марская роўнядзь,
Як адзіноцтва маё.
Тут ад сябе мне не ўцячы
І не забыцца салодкім сном.
У гэтым жыцці няма новых берагоў,
І вецер рве рэшткі ветразяў.

Я дакрануўся да мараў тваіх,
І быў нядобрым гэты момант.
Пяском скрозь пальцы мае слізгаў
Той свет, што быў адкрыты двум.
Мы ішлі насустрач, усё паскараючы крок,
Прайшлі наскрозь, адзін аднаго не пазнаўшы.

Я тут, дзе стыне святло і спакой!
Я зноў тут, я чую імя тваё.
З вечнасці гадоў ляціць забыты голас,
Каб зваліцца з начных нябёсаў халодным агнём.

Я думаў: час сатрэ твой след,
І не лавіў у натоўпе твой погляд.
У чужых абдымках шукаў адказ,
І не шукаў шляху назад.
Усё забываючы, жыць пачынаў зноў,
Але бачыў як пуста марская роўнядзь.

Я тут, дзе стыне святло і спакой!
Я зноў тут, я чую імя тваё.
З вечнасці гадоў ляціць забыты голас,
Каб зваліцца з начных нябёсаў халодным агнём.


Рецензии