Буркливы дзед

Дзед прыехаў у санаторый,
Ходзіць,бродзіць і бурчыць.
Сапсаваў усмм настроі-
Як тут добра адпачыць?
На ўсіх дзядок злуецца:
-Той ніякі,той прастак,
Таму весела жывецца...
Усё не гэтак,усё не так.-
Баўтануў у супе лыжкай:
-Нешта мяса малавата.
Масла каб давалі глыжкай...
Уся кармёжка слабавата.-
Ды наесца сам,нап'ецца
І ў ложку пахрапіць,
А да доктара нясецца,
Каб паскардзіцца,паныць.
Ды нарваўся ён аднойчы
На таго,хто даў адпор.
-Ты чаго,дзядок,скугочыш?
Калі дрэнна-едзь дамоў.-
Той заенчыў:-Што вы,што вы?
Дома будзе мне капут!
Тут жыву на ўсім гатовым,
Спадабаецца мне тут!-
-Дык не лопайся ад злосці
І не псуй людзям настрой,
Лячы сэрца сваё,косці
І спакойна едзь дамой!


Рецензии